Лукашэнка: Мы і заўтра можам аб'яднацца ўдваіх, але ці гатовыя вы — пытанне

Лукашэнка: Мы і заўтра можам аб'яднацца ўдваіх, але ці гатовыя вы — пытанне

Аляксандр Лукашэнка гатовы аб'яднацца з Уладзімірам Пуціным, аднак не ўпэўнены, што на такі крок гатовыя народы дзвюх краінаў. Пра гэта ён заявіў падчас візіту ў Сочы, перадае БЕЛТА.

"Мы гатовыя настолькі ісці далёка ў яднанні, аб'яднанні нашых намаганняў дзяржаў і народаў, наколькі вы гатовыя. Мы і заўтра можам аб'яднацца ўдваіх. У нас праблем няма. Але ці гатовыя вы (расіяне і беларусы) на гэта — пытанне. Таму гэта вам трэба адрасаваць пытанне да сябе. Наколькі вы гатовыя, настолькі мы і будзем выконваць вашу волю. А калі не гатовыя, якая б ні была магутная і велізарная Расія, яна сёння не ў стане навязаць каму-небудзь волю. Тым больш нам гэта і не трэба", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Ён заклікаў народы Беларусі і Расіі рыхтавацца і ставіць сабе мэты. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі