Лукашэнка мае шанец стаць членам грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Аляксандр Лукашэнка мае шанец стаць членам грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Арганізацыя ўжо падала дакументы на дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.  Адзін з заснавальнікаў “Белай Русі” Віктар Гумінскі ў інтэрв'ю Еўрарадыё не выключае магчымасці, што праз нейкі час грамадскае аб’яднанне ператворыцца ў партыю. А пакуль збіраюцца і даводзяцца да ладу ўсе дакументы.

Старшыня арганізацыі міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў упэўнены, што “Белая Русь” стане самай масавай арганізацыяй у нашай краіне. Віктар Гумінскі падзяляе яго думку і спецыяльна для Еўрарадыё назваў самых знакамітых членаў аб’яднання:

“У адной толькі Гродзенскай вобласці каля 12 тысяч членаў. Вельмі шмат знакамітых людзей у нас.

Напрыклад, Марыеў. Зараз ён узначальвае навукова-тэхнічны аддзел Акадэміі Навук. Рэвяка – гродзенскі Герой Беларусі, Чаргінец Мікалай Іванавіч, Высоцкі – галоўны трактарны канструктар, спявачка Дарафеева, вядомыя спартсмены, кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі і іншыя.

Калі напіша заяву Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, то, натуральна, гэтая заява будзе разгледжана”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі