Лукашэнка: калі хтосьці ў Рызе здымае сцяг, пасол павінен набіць яму пысу

Лукашэнка: калі хтосьці ў Рызе здымае сцяг, пасол павінен набіць яму пысу

На нарадзе з дыпламатамі 20 ліпеня Аляксандр Лукашэнка агучыў новыя метады дыламатычнай дзейнасці. Як прыклад ён згадаў эпізод у Рызе падчас чэмпіянату свету па хакеі. Тады мэр Рыгі зняў чырвона-зялёны сцяг і ўзняў замест яго нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы.

"Калі ў Рызе хтосьці, мярзотнік нейкі, дакрануўся да беларускага сцяга і пачаў яго там ірваць, здымаць, ну дык амбасадар павінен выйсці і публічна з пагрозай, можа, для свайго ўласнага жыцця, набіць таму мярзотніку пысу, па-мужчынску кажучы. А ў нас цішыня", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Таксама ён заявіў, быццам МЗС даваў яму парад выбарамі ў 2020 годзе дэзінфармацыю па кантактах з ЗША і шэрагам еўрапейскіх краін. "І нічога з таго, што вы мне падсоўвалі, не спрацавала. Дык што гэта было, дэзінфармацыя? Дзе зараз вашыя напрацоўкі, кантакты, мерапрыемствы па прасоўванні і ўмацаванні іміджу, праца з аналітычнымі інстытутамі?" — запытаўся Лукашэнка ў дыпламатаў. Ён выказаў меркаванне, што беларускіх амбасадараў усляпую выкарыстоўвалі замежныя спецслужбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі