Лукашэнка — пра пенсіі: У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць

Лукашэнка — пра пенсіі: У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць

Ісці ад жыцця прапанаваў Аляксандр Лукашэнка ў пытанні павышэння пенсійнага ўзросту. З такой заявай ён выступіў 10 сакавіка на нарадзе, прысвечанай пытанням развіцця пенсійнай сістэмы.

Лукашэнка адзначыў, што ў краіне пастаянна расце колкьасць пенсіянераў, а колькасць работнікаў скарачаецца. Цяпер на 100 працуючых прыпадае больш за 60 пенсіянераў, і прапорцыя будзе павышацца.

Разам з тым вырасла і сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі: у параўнанні з 90-мі гадамі яна павялічылыся на пяць гадоў, кажа кіраўнік дзяржавы.

"Таму 55-60 гадоў — гэта нармальны ўзрост. І скажы жанчыне, што яна старая ў 55 гадоў або пенсіянерка! Слухайце, пакрыўдзіцца! А калі мы прапануем: калі ты не старая, не пенсіянерка, давай папрацуй — іншае нейкае меркаванне. Тое ж самае і пра мужыкоў можна сказаць. Яны дэманстратыўна не крыўдзяцца, але ў душы. У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць і плугам не ў адзін корпус, а ў тры корпусы зачапіць і пацягне", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што пакуль менш за палову насельсніцтва падтрымлівае ідэю павышэння пенсійнага ўзросту. Найбольш ёй супраціўляюцца пенсіянеры. На думку Лукашэнкі, у гэтым вінаватыя ўрад і ідэолагі, якія недапрацоўваюць. "Пенсіянерам трэба растлумачыць: не дай бог мы ўстанем перад фактам, што нам давядзецца паніжаць пенсію! Вось гэтага нельга дапусціць. Таму што ў нашых пенсіянераў і так пенсіі невялікія. І скарачаць пенсіі ні ў якім разе нельга", — заявіў ён.

Лукашэнка лічыць, што павышэнне пенсійнага ўзросту стане добрым стымулам для стварэння працоўных месцаў.

"Я не схільны сёння перабольшваць, што, вось, калі мы павысім пенсійны ўзрост, то перавернецца ўся краіна. Ды не, нічога не перавернецца. Проста, як у народзе кажуць, не хацелася б рабіць гэта з бухты-барахты і атрымаць некаторыя папрокі з боку нашага насельніцтва. Трэба рабіць усё акуратна. і калі мы гаворым пра тое, што чалавек — галоўнае ў нашай палітыцы, трэба ўсё ж такі прыслухоўвацца да чалавека або пераконваць яго, як мы гэта і робім", — канстатаваў ён.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі