Лукашэнка і Кубак свету па футболе FIFA (фотафакт)

Лукашэнка і Кубак свету па футболе FIFA (фотафакт)

13 лютага ў Беларусь прывезлі Кубак свету па футболе FIFA. На некалькі гадзін ганаровы трафей прывезлі ў Палац Незалежнасці ў Мінску, дзе яго патрымаў у руках Аляксандр Лукашэнка. Ён нярэдка згадвае, што ў маладосці займаўся футболам, але пасля траўмы гуляе ўжо выключна ў хакей.

У Палац Незалежнасці былі запрошаныя юныя футбалісты, футбольныя функцыянеры, легендарны трэнер Эдуард Малафееў (ён паразмаўляў з Лукашэнкам пра праблемы ў беларускім футболе і той даў даручэнні старшыні федэрацыі футбола Сяргею Румасу), Сяргей Бароўскі, які ў складзе зборнай СССР гуляў на чэмпіянаце свету 1982 года. Кубак суправаджае прадстаўнік FIFA Лукас Рахаў, які ўручыў беларускаму кіраўніку паменшаную копію трафея.

Міжнародны тур Кубка свету па футболе FIFA стартаваў у Лондане 22 студзеня. Ён пабывае ў 91 горадзе ў 51 краіне. У Мінску кубак можна пабачыць сёння з спартова-забаўляльным комплексе Falcon Club да 22.00. З Мінска ганаровы трафей павязуць у Балгарыю, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі