Лукашэнка: хачу наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці

Лукашэнка: хачу наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хоча наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці. Сярод іх ён назваў Глуск і Капыль. У сераду кіраўнік дзяржавы наведвае такі "аддалены раён" Гродзенскай вобласці — Іўеўскі. Ён адзначыў, што ўсе кіраўнікі Гродзеншчыны "тапталіся на захадзе" — асноўную ўвагу надавалі развіццю Гродна і заходніх раёнаў. А вось такім раёнам, як Іўеўскі,  увагі было мала. Выключэнне — Астравецкі, дзе будуецца АЭС.

"Гэтым самым я хачу паказаць, пачынаючы з Іўя, што ўскраіны любой губерні — таксама раёны, якія павінны развівацца як след,цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — ...Зараз я прайдуся па гэтых раёнах, якія не валаўтваральныя, якія дзесьці там... Але там жа нашы людзі жывуць...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі