Лукашэнка гатовы прад'явіць прэтэнзіі Ангеле Меркель

Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння ўзнагарод / БЕЛТА​
Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння ўзнагарод / БЕЛТА​

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларуская контрвыведка гатовая прад'явіць прэтэнзіі "ўжо не нейкаму Хайка Маасу, міністру замежных спраў Германіі", але і "самому канцлеру і камусьці з кіраўніцтва Германіі". Цытату прыводзіць агенцтва БЕЛТА.

У пятніцу Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды з нагоды Дня незалежнасці. На цырымонію ён прыйшоў крыху пазней, чым планавалася. Сваё спазненне патлумачыў тым, што "сёння заканчвалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную аперацыю".

"Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб'ектаў", — сказаў Лукашэнка. Падрабязнасці ён абяцаў расказаць "найбліжэйшым часам".

Нямецкаму кіраўніцтву ўжо даставалася ад Лукашэнкі. Падчас выступу ў Брэсцкай крэспасці 22 чэрвеня ён успамінаў пра словы кіраўніка МЗС Германіі Хайка Мааса, які заявіў, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі могуць быць яшчэ пашыраныя.

"І няхай мы тут здохнем. Спадар Маас, вы хто? Немец, які ўчора каяўся, або спадкаемца нацыстаў? Вы хто? Адкажыце публічна", запатрабаваў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі