Лукашэнка — дыпламатам: Шукайце "венесуэлы" па ўсёй планеце (відэа)

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сёння трэба быць моцнымі — і палітычна, і асабліва эканамічна. Ён запатрабаваў шукаць перспектыўных партнёраў для нашай краіны ў розных рэгіёнах свету, каб развіваць супрацоўніцтва па аналогіі з "венесуэльскім праектам".

"Мала хто верыў у поспех маштабнага праекта пад назвай "Венесуэла", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Але мы даказалі, што можам на іншым паўшар'і выконваць самыя складаныя тэхнічныя задачы. Вопыт, набыты "крывёю і потам" у Венесуэле, трэба выкарыстоўваць у іншых рэгіёнах. Трэба шукаць і знаходзіць свае "венесуэлы" ў Азіі, Афрыцы, ды і ў той жа Лацінскай Амерыцы".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў дыпламатам, што стабільнасць краіны залежыць ад таго, наколькі паспяхова ўдасца "спрацаваць на знешніх рынках". Ён заклікаў шукаць "свае нішы, дзе беларуская прадукцыя была б запатрабаваная".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі