Лукашэнка: У новых геапалітычных рэаліях лічацца толькі з моцнымі (відэа)

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Беларусі.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, на нашых вачах імкліва мяняецца агульнасусветная абстаноўка. У новай геапалітычнай рэальнасці стабільнасць адсутнічае не толькі недзе далёка — у Паўночнай Афрыцы або на Блізкім Усходзе, а зусім побач, у нас пад бокам.

"Адбываецца дэвальвацыя нормаў і прынцыпаў міжнароднага паводзінаў, разбурэнне дзесяцігоддзямі стваранай сістэмы міжнароднага права. Ясна адно: б'юць слабых, з моцнымі — лічацца. Таму нам трэба быць моцнымі — і палітычна, і асабліва эканамічна", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка чакае ад прысутных на нарадзе адказу, ці дастаткова хутка і гнутка краіна адаптуецца да зменлівай міжнароднай абстаноўкі, наколькі эфектыўна выбудоўваецца работа па дыверсіфікацыі знешніх сувязяў, пошуку новых схем эканамічнага ўзаемадзеяння.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі