Вы тут

Лукашэнка: А чаму студэнтаў не навучыць з аўтамата стрэльнуць?

Аляксандру Лукашэнку паказвалі стралковую зброю і боепрыпасы / president.gov.by

14 чэрвеня падчас наведвання на Віцебшчыне прадпрыемстваў, якія вырабляюць ракеты і боепрыпасы для стралковай зброі, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра важнасць навучання насельніцтва Беларусі навыкам абыходжання са стралковай зброяй. Паколькі ёсць "значная частка тых, хто не трапляе ў войска па прызыве", у яго ўзнікла ідэя, каб яны прайшлі навучанне.

"А чаму студэнтаў і іншых не прыцягнуць і не навучыць стралковай зброяй карыстацца — сабраць, разабраць аўтамат, стрэльнуць? цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Каб умелі карыстацца і каб не давялося ў цяжкія часы вучыцца на полі боя".

Падобныя заявы Аляксандр Лукашэнка рабіў і раней. Ён у чарговы раз паразважаў на тэму вайны. "Хто гарантуе, што мы не будзем ваяваць? — гаварыў ён. — ...Свет звар'яцеў... Вайна можа ўспыхнуць у любы момант у любым пункце, не дай бог у нас".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.