Лукашэнка: Беларусь і Зімбабвэ не маюць перашкодаў для супрацоўніцтва

20 ліпеня кіраўнік Беларусі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў нашай краіны і Зімбабвэ няма ніякіх перашкодаў для глыбокага ўсебаковага супрацоўніцтва.

Лукашэнка ўпэўнены, што праз супрацоўніцтва з Зімбабвэ Беларусь будзе развіваць узаемадзеянне і з іншымі краінамі Паўднёвай Афрыкі. Тым больш што гэты рэгіён, на думку беларускага кіраўніка, мае патрэбу беларускай прадукцыі.

Лукашэнка парэкамендаваў віцэ-прэзідэнту Зімбабвэ пабываць на прадпрыемствах, якія вырабляюць прадукцыю, неабходную для Афрыкі. "І па выніках наведвання гэтых прадпрыемстваў я б хацеў ведаць ваша меркаванне пра перспектывы нашага супрацоўніцтва", — перадае БЕЛТА яго словы.

У сваю чаргу Эмерсан Мнангагва адзначыў, што прыехаў дзеля пашырэння і паглыблення супрацы Беларусі і Зімбабвэ. Ён заявіў, што яго краіна зацікаўленая ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама супрацоўніцтва ў такіх галінах, як інфраструктура, сельская гаспадарка і горназдабыўная прамысловасць.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі