Лукашэнка: Беларусь — больш адкрытая краіна, чым Аўстрыя

Лукашэнка: Беларусь — больш адкрытая краіна, чым Аўстрыя

Беларусь — абсалютна адкрытая краіна. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў у Вене.

Кіраўнік Беларусі адказваў на ​​пытанні журналістаў пасля перамоваў з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам.

"Мы абсалютна адкрытая краіна. Смею запэўніць, больш, чым вы. Грамадзяне прыкладна 90 дзяржаў маюць магчымасць без віз прыязджаць у аўтарытарную, як вы сказалі, Беларусь. Мы абсалютна адкрытыя для ўсіх", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Журналісту, які задаў пытанне, але ні разу не быў у Беларусі, Лукашэнка параіў спярша наведаць краіну і пабачыць усё самому, а потым даваць ацэнку. 

11-12 лістапада беларускі кіраўнік наведвае Аўстрыю з афіцыйным візітам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі