Лукашэнка: Бачыў, што прыкладна 30% азімых пасеваў загінула

Лукашэнка: Бачыў, што прыкладна 30% азімых пасеваў загінула

27 красавіка Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў пра праблемы ў эканоміцы з старшынём праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў Румасу распавесці пра ўсе фактары, якія насцярожваюць. Гэтае папярэджанне было б вельмі важным “для прыняцця рашэння ў будучыні”. Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўніка Банка развіцця, якія, на яго погляд, крокі трэба зрабіць Нацбанку і, магчыма, ураду.

Таксама падчас сустрэчы гаворка ішла пра сітуацыю ў айчыннай дрэваапрацоўцы. Лукашэнка ўхваліў стратэгію развіцця прадпрыемстваў гэтай галіны.

Аляксандр Лукашэнка згадаў, што Сяргей Румас нарадзіўся на Палессі. Яны пагаварылі пра развіццё гэтага рэгіёна. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што зробленыя памылкі ў выкарыстанні меліяраваных земляў. Лукашэнка прызнаўся, што пралятаючы над імі, бачыў, што прыкладна 30% азімых пасеваў загінула.

“Але загінулі чаму? — цытуе словы кіраўніка Беларусі яго прэс-служба. — Таму што пасеялі азімыя на нізкіх глебах, меліяраваных, і там натуральна вясной стаіць вада. Вымаклі пасевы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі