Лукашэнка: Аварыя "Неўскага экспрэсу" болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў расійскаму прэзідэнту Дзмітрыю Мядзведзеву спачуванне ў сувязі з гібеллю ў выніку тэракту дзесяткаў пасажыраў "Неўскага экспрэсу" ў Наўгародскай вобласці Расіі. "Паведамленне аб аварыі цягніка "Неўскі экспрэс", якая пацягнула чалавечыя ахвяры, болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў, якія шчыра падзяляюць з Вамі пачуццё жалобы. Ад імя беларускага народу і ад мяне асабіста прыміце спачуванні, а таксама словы суперажывання і падтрымкі ўсім родным і блізкім загінулых", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Нагадаем, цягнік, які ехаў з Масквы ў Санкт-Пецярбург, пацярпеў крушэнне ўвечары 27 лістапада каля мяжы Наўгародскай і Цвярской абласцей. Загінула каля 30 чалавек, пацяперлі 96 пасажыраў. Расійскія сілавікі і палітыкі заяўляюць, што прычынай аварыі быў тэрарыстычны акт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі