Лукашэнка абураны, што ў цэнтры анкалогіі чакаюць аперацый "па 2-3 месяцы"

Лукашэнка абураны, што ў цэнтры анкалогіі чакаюць аперацый "па 2-3 месяцы"

Аляксандр Лукашэнка абураны, што ў цэнтры анкалогіі людзі чакаюць аперацый "па 2-3 месяцы". Пра гэта ён заявіў у сераду падчас наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава пад Мінскам.

"Ці ж гэта парадак, што па два-тры месяцы людзі стаяць у чарзе, і празрыстасці ў чарзе няма?", цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Па словах кіраўніка дзяржавы, праблему выявілі кантралёры, якія нядаўна наведвалі цэнтр і размаўлялі з медперсаналам ды з пацыентамі. Аляксандр Лукашэнка даручыў з ёй разабрацца.

"Я прызвычаіўся да дакладаў і рапартаў чыноўнікаў, а пасля аказваецца зусім інакш, — гаварыў Лукашэнка. — Я абсалютна не веру, што тут няма праблем". Ён папярэдзіў, што за карупцыю ў медыцыне даравання не будзе.

Таксама кіраўнік дзяржавы загадаў забяспечыць лекараў сучасным абсталяваннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі