Луганская рэспубліка: Пакуль не каментуем, у нас — Дзень Расіі

Як вядома, напярэдадні так званая Луганская народная рэспубліка звярнулася да Беларусі з просьбай прызнаць яе незалежнасць. На сайце “рэспублікі” ёсць нават сканы звароту да кіраўніцтва нашай краіны, а таксама яшчэ да 14 дзяржаваў свету (Нікарагуа, Расіі, Кубы, Кітая і нават расійскіх рэгіёнаў — Інгушэціі ды Чачні).



Еўрарадыё ўдзень 12 чэрвеня патэлефанавала ў адміністрацыю Луганскай народнай рэспублікі і вось што там паведамілі:



“Ведаеце, патэлефануйце заўтра. Сёння вам ужо ніхто нічога не скажа. А лепш нават не тэлефануйце, а сачыце за нашым сайтам. Вы ж ведаеце яго адрас? Сёння мы не каментуем нічога ўжо. У нас свята сёння. Якое? Як якое… Дзень Расіі сёння”.



Дарэчы, МЗС Беларусі сёння паведаміла, што пакуль не атрымоўвала афіцыйных просьбаў аб прызнанні незалежнасці ЛНР. Падчас нядаўняга візіту ў Кіеў на інаўгурацыю прэзідэнта Пятра Парашэнкі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адкрыта пажадаў новым украінскім уладам як мага хутчэй расправіцца з сепаратыстамі.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі