Lufthansa і Austrian прыпыняюць палёты ва Украіну

Барты Lufthansa ў Кіеве
Барты Lufthansa ў Кіеве

Нямецкая авіякампанія Lufthansa і аўстрыйская Austrian Airlines прыпыняюць палёты ва Украіну. Аўстрыйцы спыняюць лятаць у Адэсу і Кіеў з 20 лютага да канца месяца. Немцы ставяць на паўзу рэйсы ў Кіеў з 21 да 28 лютага.

Рашэнне прынята на фоне заяў Джо Байдэна, што Уладзімір Пуцін ужо прыняў рашэнне пра уварванне ва Украіну; запэўненнях Крамля ў тым, што расійскія войскі не стануць нападаць першымі; навінам, што так званыя "ДНР" і "ЛНР" падвяргаюцца абстрэлам з артылерыі. Таксама расійскія СМІ паведамілі, што як мінімум два снарады ўпалі на тэрыторыю Растоўскай вобласці Расіі прыкладна за кіламетр ад мяжы з Украінай.

І Lufthansa, і Austrian Airlines уваходзяць у сусветны авіяцыйны саюз Star Alliance – нараўне з грэцкай Aegean, польскай LOT і іншымі еўрапейскімі авіяперавозчыкамі. Калі кампаніі са Star Alliance пачнуць масава адмаўляцца ад рэйсаў ва Украіну, краіна вельмі хутка апынецца ў авіяцыйнай ізаляцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі