“Лудагорац”, “Сэлцік”, “Легія” — магчымыя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

“Лудагорац”, “Сэлцік”, “Легія” — магчымыя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

Вызначыліся імаверныя сапернікі барысаўскага БАТЭ ў 3 кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў. Як перадае Прессбол, у панядзелак, 23 ліпеня ў штаб-кватэры УЕФА адбудзецца лесаванне гэтага этапа адбору. Калі БАТЭ пройдзе 2-і раунд адбору (гуляе з фінскім ХІКам), то далей будзе гуляць з пераможцам адной з гэтых параў:

“Лугагорац” (Балгарыя) — “Відзі” (Венгрыя)

“Сэлцік” (Шатландыя) — “Русенборг” (Нарвегія)

“Легія” (Польшча) — “Спартак” (Трнава, Славакія)

“Астана” (Казахстан) — “Міцьюланд” (Данія)

“Кукесі” (Албанія) — “Карабах” (Азербайджан)

Калі ж БАТЭ не пройдзе 2-і раунд кваліфікацыі, то далей будзе выступаць у 3-і раундзе адбору Лігі Еўропы, дзе яму ў сапернікі дастанецца клуб з гэтых пар:

“Зрыньскі” (Боснія і Герцагавіна) — “Валета” (Мальта)

“Санта-Калома” (Андора) — “Валюр” (Ісландыя)

“Суцьеска” (Чарнагорыя) — “Алашкерт” (Арменія)

“Дзюдэланж” (Люксембург) — “Дрыта” (Косава)

“Алімпія” (Любляна, Славенія) — “Крузейдэрс” (Паўночная Ірландыя).


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі