Літва зноў наклала вета на перамовы Расіі і Еўрасаюза?

Вета на пачатак перамоваў Расіі і Еўрасаюза зноў наклала Літва. У выніку паправак, унесеных у практычна ўжо зацверджаны тэкст літоўскіх пажаданняў, канчатковая рэдакцыя не задаволіла Вільню. Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на крыніцы ў знешнепалітычным ведамстве Літвы. Аднак афіцыйных заяваў на гэты конт пакуль няма.

Нагадаем, 12 траўня амбасадары 27 краін ЕС дасягнулі кампрамісу па тэксце мандата Еўракамісіі на перамовы з Расіяй пра новае пагадненне аб стратэгічным партнёрстве. Пасля гэтага дакумент быў накіраваны на ўзгадненне ў Вільню.

У выпадку згоды Літвы з новым кампрамісным тэкстам дакумент збіраліся зацвердзіць на пасяджэнні Савета ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў 26 траўня.