Вы тут

Літва прыпыніла выдзяленне Беларусі сродкаў у рамках праграмы ЕС

Брусель не хоча фінансаваць афіцыйны Мінск / pixabay.com

Літва прыпыніла выдзяленне Беларусі сродкаў у рамках праграмы ЕС па трансгранічным супрацоўнціве. Пры прыняцці рашэння ў Вільні ўлічылі палітычную сітуацыю ў нашай краіне. Пра гэта заявіла кіраўніца літоўскага Мністэрства ўнутраных спраў Рыта Маташунене. Такое ж рашэнне прынялі і ў Рызе.

Згаданая праграма Еўрасаюза стартавала пяць гадоў таму. У ёй удзельнічалі Беларусь, Літва і Латвія. Сродкі ішлі праз краіны ЕС на праекты аховы прыроды, адукацыі, на развіццё памежнай інфраструктуры. Цяпер жа Літва і Латвія працягнуць рэалізацыю праектаў без Беларусі.

Па словах Маташунене, з Еўракамісіі не было канкрэтных рэкамендацый. "Было толькі выказанае пажаданне аб больш жорсткім кантролі над праектамі", — сказала яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.