Літва і Беларусь не падпісалі дамову аб спрошчаным пераходзе мяжы

Літва і Беларусь падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню не падпісалі дамову аб спрошчаным руху ў прыгранічнай зоне, нягледзячы на тое, што гэта дамова ўзгаднялася на працягу доўгага часу.
Як адзначае BNS, на сустрэчы прэм'ераў дзвюх краін былі падпісаныя толькі два пагадненні з трох.

Прэс-сакратар літоўскага МЗС Раландас Качынскас распавёў, што Беларусь папрасіла, каб ёй далі час для завяршэння ўнутраных працэдур.

Нагадаем, згодна з дамовай прыкладна з сярэдзіны 2010 года жыхары Беларусі і Літвы, якія пражываюць на адлегласці да 50 кіламетраў ад мяжы, змогуць ездзіць адзін да аднаго без віз. Ім спатрэбіцца толькі спецыяльны дазвол, які каштуе 20 еўра.

Падчас перамоваў прэм'еры заявілі, што гэта дамова будзе падпісаная ў бліжэйшым часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі