Літоўскія артысты Biplan і Ева Наркутэ падтрымалі беларускіх пратэстоўцаў

Літоўскія артысты Biplan і Ева Наркутэ падтрымалі беларускіх пратэстоўцаў

Літоўскія артысты Biplan і Ева Наркутэ падтрымалі беларускіх пратэстоўцаў. Biplan, адзін з самых папулярных літоўскіх гуртоў, выпусіў кліп на беларускую версію песні "Amore" — у відэашэраг увайшлі кадры з беларускіх мірных акцыяў пратэсту і ланцуга салідарнасці, які ладзілі жыхары Літвы 23 жніўня. 

"Гэта мірная і абнадзейваючая песня. Пратэсты ў Беларусі таксама мірныя, адбываецца рэвалюцыя любові, што адлюстравана ў відэакліпе", — кажа вакаліст гурта Макс Мелман.

Упершыню "Amore" прагучала па-беларуску два тыдні таму падчас святкавання 25-годдзя гурта. Цягам бліжэйшых куанцэртаў Biplan плануе выконваць кампазіцыю толькі па-беларуску.

Ева Наркутэ ў сваю чаргу запісала песню “Свабода”. У відаэшэрагу да яе таксама прысутнічаюць кадры з беларускіх жнівеньскіх пратэстаў, архіўныя здымкі "Балтыйскага шляху" 1989 года, калі жыхары краін Балтыі выстаіліся ў жывы ланцуг і паказалі свету сваё імкненне да незалежнасці, і ёсць беларускія тытры.

“Я пазнаю гэтую мару і надзею ў вачах маладых беларусаў. Я пазнаю гэтыя імкненні, мне гэта вядома. Абыякавасці неможа быць! Я — з таго пакалення, што спажывае салодкія плады волі. Мы вярнулі сабе свабоду народнай песняй і кроўю. Надышоў час і беларусам. Нашы краіны падзяляе толькі памежжа, але даволі далёкімі беларусы ад нас былі доўга. Занадта доўга. Няхай пераадолеюць мяжу іх гарачая кроў і нашы песні, іх мара і наша жаданне ім дапамагчы. Крочце наперад, браты і сёстры беларусы!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі