Linkin Park адмянілі тур з-за траўмы вакаліста

Фронтмэн Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан зламаў нагу, калі гуляў у баскетбол, паведамляе афіцыйны сайт каманды. "Я гуляў у баскетбол, пайшоў на кідок з-пад кошыка і прызямліўся прама на бутэльку з вадой — проста прыкрая выпадковасць", — перадае словы Бэнінгтана New Musical Express.

Па інфармацыі выдання, у выніку гурту давялося часткова адмяніць тур у падтрымку новага альбома "The Hunting Party". У межах тура музыкі паспелі адыграць ўсяго тры канцэрты ў Паўночнай Амерыцы. Астатнія 14 запланаваных выступленняў перанесеныя на летні перыяд. Плануецца, што Linkin Park адновіць канцэртную дзейнасць 9 траўня ў Лас-Вегасе.

У жніўні ж Linkin Park плануюць адыграць шэраг шоў у межах тура ў Еўропе, у тым ліку, у Беларусі. Каліфарнійцы выступяць у "Мінск-арэне" 27 жніўня.

Фота: metalhammer.teamrock.com.

На сваім сайце гурт размясціў відэа, у якім можна паназіраць за пакутамі Чэстэра Бэнінгтана:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі