Лідара Linkin Park мінчукі запрасілі на віртуальную экскурсію па Камароўцы

Мінчукі запрасілі лідара Linkin Park Чэстара Бенінгтана на віртуальную экскурсію па Мінску. У welkom-відэа фэны гурта паказалі самыя цікавыя месцы беларускай сталіцы. Але сярод іх няма Троіцкага прадмесця і Опернага тэатра. Мінск для Бенінгтана — гэта кавярня ва ўніверсаме “Цэнтральны”, помнік Леніну на плошчы Незалежнасці і бабулькі, якія гандлююць семкамі на Камароўцы. Свой відэааповед прыхільнікі гурта адправілі мэнэджару гурта.

Нагадаем, Linkin Park выступіць у “Мінск-Арэне” 27 жніўня. Чэстар Бенінгтан нядаўна прызнаўся, што вельмі б хацеў не толькі сыграць у Мінску, але і ўбачыць славутыя месцы Беларусі. З дапамогай відэа фэны паспрабавалі выканаць жаданне музыкі.

Дарэчы, на канцэрт амерыканцаў прадаюцца незвычайныя фан-квіткі. То бок, гэта не проста паперка з указаннем назвы артыста, даты і месца правядзення, а адмыслова распрацаваны дакумент з унікальным дызайнам, высокай ступенню трываласці і абароны. Надрукаваны ён на зносаўстойлівай паперы, таму можа нагадваць пра ўражанні ад канцэрта ўсё жыццё. Цікава, што фан-квіток распаўсюджваецца на ўсе катэгорыі квіткоў, незалежна ад таго, дзе вы будзеце знаходзіцца на канцэрце – сядзець на трыбуне ці танчыць у фан-зоне. Каб яго набыць, трэба даплаціць усяго 50 тысяч да агульнай сумы квітка. Колькасць такіх квіткоў лімітаваная – іх усяго 500. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі