Лэні Кравіц не збіраецца ў вакалісты Аerosmith

Амерыканскі спявак і мультыінструменталіст Лэні Кравец зусім не збіраецца замяняць вакаліста Aerosmith Стывена Тайлера, які вырашыў часова пакінуць гурт. Пра гэта Кравец піша ў сваім мікраблогу на Twitter. Інфармацыя пра тое, што Кравец можа заняць месца Тайлера з’явілася ў прэсе некалькі дзён таму. У размове з Rolling Stone прадстаўнік лэйбла Aerosmith Geffen Records Джон Кэландэр распавёў, што сярод магчымых кандыдатаў на месца вакаліста Aerosmith ніхто не справіцца з задачай лепш, чым Лэні Кравец.

Між іншым, Кэландэр таксама заявіў, што ён не задаволены сыходам Тайлера і выступае супраць яго сольнай кар’еры.

Каментуючы сітуацыю Лэні Кравец адзначыў, што ніхто не зможа замяніць Тайлера: “Мне прыемна, што прадстаўнікі гурта зацікавіліся мною, аднак Стывен Тайлер, перш за ўсё, сябра сям’і, і няма такога голасу, які можна параўнаць з вакалам Стывена”, - сказаў Кравец.

Нагадаем, канфлікт паміж удзельнікамі Aerosmith пачаўся на пачатку лістапада, калі Стывен Тайлер пачаў ігнараваць калег па гурце, а журналістам заявіў пра намер пачаць сольную кар’еру. Адразу пасля гэтага музыкі пачалі выступаць у прэсе з думкамі пра хуткі сыход Тайлера з каманды.

Як высветлілася, Тайлер сапраўды пакідае гурт, аднак толькі на пару гадоў. У сваю чаргу калегі Стывена па Aerosmith заявілі, што збіраюцца працягваць творчасць ўжо з новым вакалістам.

Фота: www.ilovecz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі