The Lemonheads заспяваюць з Ліў Тайлер і Кейт Мос

Амерыканскія альт-рокеры “The Lemonheads!” рыхтуюць да выпуску альбом кавер-версій. На кружэлцы будуць прадстаўленыя версіі песень Леанарда Коэна, Грэма Парсанса і іншых выканаўцаў.
Акрамя саміх Lemonheads, удзел у запісе ўзяла вядомая мадэль Кейт Мос і дачка фронтмэна Аэрасміт Стыва Тайлера, Ліў. Голас Мос можна будзе пачуць на трэку "Dirty Robot", а Ліў Тайлер выканала вакальную партыю ў песні Коэна "Hey, That's No Way To Say Goodbye".

На сённяшні дзень у дыскаграфіі Lemonheads значыцца восем альбомаў, апошні з якіх - "The Lemonheads" - датуецца 2006-м годам, паведамляе @music.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі