Легендарны фестываль “Рок па вакацыях” зноў стаў оўпэнэйрам (фота)
![Легендарны фестываль “Рок па вакацыях” зноў стаў оўпэнэйрам (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1.jpg.webp?itok=cl_5m7o-)
Адзін са старэйшых беларускіх фестываляў легендарны “Рок па вакацыях” вярнуўся ў фармат оўпэнэйру. Праз два гады пасля “клубнага” аднаўлення, імпрэза прайшла на летняй пляцоўцы “Біргардэн” рэстарана “Сябры”. Традыцыйна было вырашана аддаць сцэну актуальным і папулярным на сёння гуртам :B:N:, Nizkiz, Sciana ды “Мутнаевока”. І гэта дадало моладзевага драйву ды энергетыкі оўпэнэйра.