Led Zeppelin могуць уз'яднацца, але пазней
Вакаліст Led Zeppelin Роберт Плант паставіў абверг чуткі пра магчымы сусветны рэюніян-тур легендарнай каманды. Але падчас інтэрв'ю выданню Uncut 59-гадовы музыка дадаў, што не
выключае магчымасці яшчэ аднаго «адзінкавага» ўз'яднання Led Zeppelin.
Праўда, здарыцца гэта можа ў адзіным выпадку: калі падвярнецца
сур'ёзная прычына і будуць спрыяць абставіны.
Нагадаю, што 10 снежня Led Zeppelin упершыню за 27 гадоў выйшлі на сцэну разам, каб ушанаваць памяць прадзюсара Ахмэта Эртэгана, які ў канцы 60-х паўплываў на ператварэнне маладога гурта ў сапраўдных дыназаўраў року.
Канцэрт мінуў з вялікім поспехам, што прымусіла музыкаў задумацца пра правядзенне дадатковых канцэртаў.
Нагадаю, што зараз Роберт Плант заняты сваім сольным праектам: музыка рыхтуецца да правядзення турнэ ў падтрымку леташняга альбома «Raising Sand», запісанага ў супрацоўніцтве з вядомай кантры-выканаўцай Элісан Крос.
Таму наступнае ўз'яднанне Led Zeppelin адкладаецца як мінімум да канца гэтага года.
Фота: www.therockrelic.com