LCD Soundsystem далі развітальны канцэрт

Канцэрт сабраў 14 тысяч гледачоў, хоць жадаючых патрапіць на развітальнае шоў было значна больш: кошты квіткоў у спекулянтаў даходзілі да паўтарых тысяч долараў. Гэты факт выклікаў у саліста гурта крайняе абурэнне. Праз свой твітэр ён напісаў: “Што б мы ні рабілі, убачыць нас не каштуе такіх грошай!!!” Аднак не ўсе прыслухаліся да словаў Джэймса Мэрфі.

Выступ LCD Soundsystem доўжыўся тры гадзіны. Падчас канцэрта на сцэну выйшлі Arcade Fire і дуэтам з LCD праспявалі “North American Scum”. Нагадаем, свой апошні альбом “This Is Happening” LCD Soundsystem выдалі ў траўні мінулага года. Крыху раней лідар гурта Джэймс Мэрфі абвясціў пра жаданне распусціць каманду і засяродзіцца на іншых праектах.

Фота: stereogum.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі