Вы тут

Латыпава перавялі ў камеру. Сваякі просяць вас сфатаграфаваць для яго лета

Сцяпан Латыпаў / фота зроблена праваабаронцамі

Палітвязня, жыхара "Дворыку пераменаў" Сцяпана Латыпава змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на пяць месяцаў, распавядаюць праваабаронцы. Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні.

Сцяпана Латыпава асудзілі на 8,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ён адбывае пакаранне ў “Воўчых норах”. Па новых правілах яму пакінулі магчымасць выходзіць на шпачыр толькі на 30 хвілінаў у дзень — апроч паходу на працу.

“У сваім лісце Сцяпан шкадуе, што правядзе лета ў камеры: ён не паспеў нарадвацца кветкам увесну. Прасіў пісаць часцей. Пішыце Сцяпану ў лістах і паштоўках пра лета, укладайце фота”, — пішуць сваякі Латыпава.

Шпацыры — не адзінае, чаго пазбавілі Латыпава. Па правілах калоніі ўзмоцненага рэжыму ён мог разлічваць на тое, каб набываць прадукты ў турэмнай краме штомесяц на 5 базавых велічыняў. Новыя ўмовы скаразілі гэтую суму на 1 базавай велічыні.

Замест трох пасылак, двух бандэроляў і двух мелкіх пакетаў на год яму пакінулі толькі адну бандэроль на паўгады. 

Гэта не першы ціск, які зазнаў Латыпаў у калоніі. За пяць месяцаў, праведзеных там, яго змяшчалі ў ШІЗА агулам на 32 дні, 27 з каторых ён адбыў у лютым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.