Латушка — пра пенсіі: горш, чым цяпер, не будзе дакладна!

Латушка — пра пенсіі: горш, чым цяпер, не будзе дакладна!

Апазіцыйны палітык Павел Латушка выказаўся наконт таго, ці ёсць падставы для трывог у пенсіянераў у выпадку сыходу Аляксандра Лукашэнкі. "Горш, чым цяпер, не будзе дакладна!", — абяцае ён.

Латушка нагадвае, што ў Беларусі пенсіі плацяцца з адлічэнняў працоўных і яны "наўпрост залежаць ад стану эканомікі і ўзроўню заробкаў". "Зараз эканоміка Беларусі знаходзіцца ў рэцэсіі, працуе неэфектыўна, — піша палітык. — У пенсійны фонд трапляюць мізэрныя сумы, якія могуць стаць яшчэ менш, пакуль Лукашэнка ва ўладзе".

Павел Латушка лічыць "абсалютна рэальным" ужо праз год пасля змены ўлады дамагчыся росту эканомікі "дзякуючы рэформам і інвестыцыям, якіх сёння няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі