Ларс фон Трыер здыме фільм-катастрофу

Знакаміты дацкі рэжысёр Ларс фон Трыер збіраецца зняць навукова-фантастычны фільм-катастрофу “Планета Меланхолія”. Бюджэт праекта складае пяць мільёнаў еўра. Зараз фон Трыер праводзіць кастынг, а здымкі фільма пройдуць у 2010-м годзе ў Германіі і Швецыі. Прэм’ера фільма павінна адбыцца ў Кане ў 2011-м годзе, – паведамляе The Hollywood Reporter.

Сюжэт фільма, які таксама з’яўляецца псіхалагічнай драмай, не раскрываецца. Вядома тое, што ў фільме не будзе хэпі-энда, аднак, будзе шмат спецэффектаў і здымкаў на ручную камеру.

Паводле словаў Петэра Ольбэка Енсэна – бізнес-партнёра фон Трыера па фільме, іншапланецяне ў карціне не захопяць зямлю, ды і доля рамантыкі будзе прысутнічаць.

Нагадаем, што у траўні 2009-га года фільм“Антыхрыст” Ларса фон Трыера атрымаў прыз 62-га Канскага фестывалю ў катэгорыі лепшая жаночая роля (Шарлота Гінзбур). Сам фільм атрымаў антыпрыз ад канскага экуменічнага журы і быў асвістаны падчас прэм’еры ў Канах.

Фота: www.adressa.no

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі