Лаеўскі: Яшчэ не ведаем, якія выказванні Знака расцэньваюцца як злачынныя

Максім Знак / Еўрарадыё
Максім Знак / Еўрарадыё

"Мы дагэтуль не ведаем, якія выказванні Максіма Знака расцэньваюцца як злачынныя", — паведаміў адвакат Дзмітрый Лаеўскі на прэс-канферэнцыі "Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека ў Беларусі" 20 кастрычніка.

— Тое, што сёння адбываецца ў дачыненні да Максіма Знака, адкрывае для нас новую грань абмежавання права на выказванне прафесійнага меркавання. Самы важны момант — гэта тое, што да гэтага часу ні ў абвінавачванні, ніпадчас іншых працэсуальных дзеянняў канкрэтныя выказванні Максіма Знака не вылучаныя. Мы не ведаем, якія ягоныя выказванні расцэньваюцца як злачынныя, — тлумачыць Лаеўскі. — Мы прааналізавалі ўсю публічную рыторыку Максіма Знака: усе ягоныя выказванні — гэта выказванне прававой пазіцыі адваката.

Таксама Лаеўскі лічыць, што характар абвінавачвання Знаку не даваў падстаў выбраць для яго самую жорсткую меру стрымання. Нагадаем, юрысту, сябру прэзідыума Каардынацыйнай рады Максіму Знаку выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Знак знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за месяц.

— Прыклад пераследу Максіма Знака — гэта прыклад, калі свабоднае выказванне прафесійнага меркавання прывяло да крымінальнага пераследу. Усё гэта прыводзіць да самацэнзуры адвакатаў, — дадае Лаеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі