Lady Gaga перамагла Элтана Джона

Спявачка Lady Gaga увайшла ў лік самых уплывовых персон 2009 году ў шоў-бізнэсе паводле апошняга апытання амерыканскага часопіса Time. Артыстка апярэдзіла нават такіх заўсёднікаў спісу як тэледзіва Опра Уінфры і сэр Элтан Джон. Экстравагантным вобразам і творчасцю Lady Gaga захапляюцца не толькі яе прыхільнікі, але і калегі. Так, самая паспяховая маладая зорка Беёсэ рэгулярна запісвае дуэты з Lady Gaga і здымаецца ў яе кліпах, а спявачка Сіндзі Лопэр лічыць, што "яна сама і ёсць мастацтва".

Другое месца ў рэйтынгу “самых уплывовых” заняў камедыянт Конан О’браян, а на трэцім апынулася першая жанчына-рэжысёр, якая атрымала "Оскар", Кэтрын Бігелоў.

А вось Опра Уінфры і сэр Элтан Джон занялі толькі 4 і 15 месцы адпаведна.

Паводле: @music
Фота: gagadaily.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі