Квіткі на канцэрты ў бліжэйшы час могуць падаражэць на 20-40%

Беларускія арганізатары канцэртаў распавялі Afisha.tut.by, што квіткі на канцэрты ў бліжэйшы час, хутчэй за ўсё, падаражаюць. Прычына гэтага — ваганні курса беларускага рубля. У прыватнасці, прадстаўнік кампаніі AllStars, у якой на вясну запланаваныя канцэрты Робі Уільямса і гурта "Бі-2", пацвердзіў усеагульныя асцярогі:

"Відавочна, што кантракты з замежнымі выканаўцамі заключаныя ў той ці іншай валюце. Безумоўна, кошт білетаў у рублях будзе рэгулявацца ў залежнасці ад фактычных курсаў валют. Ужо цяпер можна казаць пра запланаванае павелічэнні кошту квіткоў на 20-40%".

Агенцтва "Берын Арт Мэнэджмент" таксама плануе павысіць кошты на 30-40%, але ўжо пасля Новага года.

Многія прамоўтары пакуль не каментуюць сітуацыю, але відавочна, што і іх сітуацыя на валютным рынку не абыдзе.

Тым часам Еўрарадыё спяшаецца Вас парадаваць: квіткі на ўручэнне нашай музычнай прэміі "Даём рады", якое адбудзецца 13 лютага ў клубе Re:Public, ужо ў продажы. Першыя 50 з іх можна набыць па прома-кошце ў 170 тысяч (са зніжкай 30%!). Калі першыя 50 квіткоў будуць распрададзеныя, кошт павысіцца да 210 000 рублёў. Першыя 50 квіткоў за столікі — па 270 000 і з'явяцца ў продажы крыху пазней.

Сёлета на "Даём рады" сыграюць Trubetskoy, Akute, "Разбітае сэрца пацана", "Мутнаевока" і Haina.

Фота: jeffbelzer.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі