Квенцін Таранціна здыме спагецці-вестэрн

Квенцін Таранціна плануе зняць вестэрн, які будзе адрознівацца ад класічных узораў гэтага жанру.

Пра гэта сам рэжысёр распавёў у інтэрв'ю выданню The NY Daily News. "Я хацеў бы зняць вестэрн, але дзеянні яго будуць адбывацца не ў Тэхасе. Хутчэй, фільм будзе на тэму рабства, гэта значыць таго перыяду амерыканскай гісторыі, за які цяпер усе баяцца брацца".

Ён таксама падкрэсліў, што паспрабуе пазбегнуць маралізатарства. Маўляў, "можна, вядома, правесці ўрок гісторыі і распавесці пра рабынь, якія ўцякаюць пры дапамозе падземнай чыгункі. А можна зрабіць захапляльны, прыгодніцкі фільм. Штосьці накшталт спагецці-вестэрна на фоне рабства".

Калі ён збіраецца пачаць працу над карцінай, Таранціна не ўдакладніў.

Нагадаем, што таксама рэжысёр плануе зняць працяг "Ганебных вырадкаў", а таксама безназоўны пакуль праект, дзеянне якога павінна адбывацца ў сярэднявечнай Англіі. І ў дадатак Квенцін Таранціна працягне гісторыю галоўнай гераіні дылогіі "Забіць Біла" Беатрыкс Кіда.

Фота: morethings.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі