Курс расійскага рубля зноў рэзка ўзрос

8 красавіка адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. У параўнанні з папярэдняй сесіяй курс долара сціпла ўзрос на 20 рублёў і цяпер складае 14 510 беларускіх рублёў. Пры гэтым еўра патаннеў на 80 рублёў і цяпер каштуе 15 760 беларускіх рублёў.

Рэзка ўзрос курс расійскага рубля — на 5 рублёў. Цяпер яго курс 267 беларускіх.

Нагадаем, што ўчора на біржы курс долара панізіўся на 80 рублёў і складаў 14 490 рублёў, еўра патаннеў на 50 рублёў — да 15 840 рублёў. А расійскі рубель учора падаражэў на 4 пункты і яго курс дасягнуў 262 беларускіх рублёў.

Фота: Ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі