Курс долара ў Беларусі зноў знізіўся на 110 рублёў

На Беларускай валютна-фондавай біржы 24 сакавіка прайшлі чарговыя таргі.

Па іх выніках курс долара, як і ўчора, панізіўся на 110 рублёў — да 14 570 рублёў.

А вось еўрапейская валюта падаражэла на 80 рублёў. Цяпер яе курс складае 15 940 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на 0,5 рубля — да 247,5 беларускага.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі