Курс долара ў Беларусі знізіўся на 35 рублёў

Курс долара ў Беларусі знізіўся на 35 рублёў

У аўторак, 26 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 35 рублёў і складае 19 668, курс еўра падняўся на 6 — да 22 163 рублёў, курс расійскага рубля крыху павысіўся — з 295,42 да 295,93 беларускага.

Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 0,02%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 красавіка курс долара ЗША вырас на 16 рублёў і складаў 19 703, курс еўра знізіўся на 53 — да 22 157 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 297,71 да 295,42 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі