Курс долара сёння вырас на 10 рублёў, курс еўра — на 40
У пятніцу, 16 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас да 10030 рублёў, курс еўра — да 13760, курс расійскага рубля знізіўся да 288,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у чацвер, 15 траўня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10020 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 13720, курс расійскага рубля вырас з 288,5 да 289 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Fotolia