Kula Shaker нагадвае: Christmas Time Is Here Again

13 снежня гурт выклаў на сваім сайце дзве кампазіцыі ў калядным духу - "Christmas Time (Is Here Again)"(Кавер-версія аднй з калядных песень The Beatles) і "Snowflakes". Прычым, сінгл сапраўды стаў падарункам на свята - плаціць за яго не трэба. Скачаць песні на сайце Kula Shaker можна нават не рэгіструючыся.

Нагадаем, сыходзячым годзе Kula Shaker выпусцілі альбом "Pilgrim's Progress", які стаў чацвёртай працай у іх дыскаграфіі.



Свае планы на 2011-ы год музыкі пакуль не афішуюць. На пытанне пра тое, калі каманда вернецца на сцэну, фронтмэн Крыспіан Мілс шчыра адказвае: "Калі ва ўсіх чацвярых удзельнікаў атрымаецца сабрацца разам". Бо ўдзельнікі цяпер занятыя сваімі ўласнымі справамі і праектамі.

Фота з сайта гурта 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі