Крыжаноўскі хоча прывесці ў палітыку мільёны сваіх прыхільнікаў

Сяргей Гайдукевіч паведаміў Еўрарадыё, што намеснікам старшыні ЛДП і кіраўніком ўпраўлення агітацыі і прапаганды артыст Яўген Крыжаноўскі стаў па ініцыятыве абласных арганізацый партыі. Сам артыст пракаментаваў Еўрарадыё сваё новае прызначэнне ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі.  Крыжаноўскі лічыць палітыку важным заняткам, бо палітыкі кіруюць светам і кожны нармальны чалавек павінен разбірацца ў палітыцы. Артыст адзначыў, што ён ніколі не быў у камуністычнай партыі Савецкага Саюза і быў выгнаны з камсамолу, але заўжды хацеў быць у гушчыні палітыкі.

Акрамя таго, ён лічыць недапушчальнай сітуацыю, калі беларусы занадта добра ведаюць расійскіх палітыкаў і амаль не ведаюць сваіх.

Крыжаноўскі: Сваіх палітыкаў трэба ведаць. У палітыцы павінны быць вядомыя людзі. У палітыцы павінны быць людзі, якіх сапраўды, ведаюць, паважаюць, любяць. Я не кажу, што ўсе павінны быць вядомыя артысты або спартоўцы. Але гэта павінныя быць людзі, якіх ведае краіна.

Артыст спадзяецца, што мільёны яго паклоннікаў следам за ім прыйдуць у палітыку. Такім чынам, імідж Крыжаноўскага будзе працаваць на ўздым іміджу партыі. Ён не бачыць адмоўнага ў сваёй тэатральным вобразе, бо лічыць сябе не гумарыстам, а сатырыкам.

Крыжаноўскі: Я б адразу хацеў заўважыць, што я не гумарыст, а я сябе лічу сатырыкам. Гэтаксама, як міхаіл Жванецкі, як Міхаіл Задорнаў. Кожны сапраўдны палітык — ён перадусім сатырык. І наадварот, добры палітык — заўжды чалавек з гумарам. Цудоўны гумар ва Ўладзіміра Пуціна. Мне падабаецца і гумар новага прэзідэнта Расіі спадара Мядзведзева. Нават гумар нашага прэзідэнта вельмі хвосткім можна назваць, рэзкім. Але гэта сапраўды гумар чалавека, які ўмее кіраваць і ўмее гаварыць

На думку Крыжаноўскага, уменне дарэчна ўставіць вострае слова — папросту неабходнае і для палітыкі, і для дэмакратыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі