Крысцін Скот Томас сыграе цётку Ленана

Стаў вядомы акцёрскі склад баёпіка пра Джона Ленана (John Lennon) «Nowhere Boy». Як ужо паведамлялася, у фільме будзе паказана дзяцінства будучага «бітла», у прыватнасці яго няпростыя ўзаемаадносіны з маці Джуліяй і цёткай Мімі. Цётку музыкі сыграе вядомая акторка Крысцін Скот Томас («Англійскі пацыент», «Горкі Месяц», «Чатыры вяселля і адно пахаванне»), а ролю маці ўзялася ўвасобіць на экране Aна-Мары Даф. Самога Ленана сыграе малады перспектыўны акцёр Аарон Джонсан (Aaron Johnson).

У аснову баёпіка легла біяграфія легендарнага музыкі, напісаная яго зводнай сястрой Джуліяй Бейрд і адаптаваная для вялікага экрана кінасцэнарыстам Мэтам Грынхалгам. Рэжысёрам карціны выступіць Сэм Тэйлар-Вуд (Sam Taylor-Wood).

Здымкі «Nowhere Boy» фінансуе Брытанская рада па кіно (UK Film Council). Дата выхаду карціны ў пракат пакуль не паведамляецца.

Фота: www.sinews.uz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі