Крыніца ў Крамлі: Канфлікт паміж Лукашэнкам і Кудрыным вычарпаны

Канфлікт вакол абмену заявамі паміж міністрам фінансаў Расіі Аляксеям Кудрыным і кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам вычарпаны. Пра гэта сёння заявіла крыніца ў Крамлі, якая не называецца, паведамляе РИА "Новости". Нагадаем, Лукашэнка быў узрушаны заявай Кудына ў Мінску наконт хуткай неплацёжаздольнасці Беларусі. На наступны дзень кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад урада перастаць кленчыць перад Масквой і шукаць падтрымкі "ў іншых частках планеты". Таксама Лукашэнка параўнаў Кудрына з "адмарозкамі".

Згаданая крыніца ў Крамлі нагадвае, што ўчора сам Аляксей Кудрын пракаментаваў выступ кіраўніка Беларусі, таму "на гэтым узроўні канфлікт вычарпаны", але некаторыя пытанні застаюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі