"Крумкачы" атрымалі дадатковы час на вырашэнне праблем з даўгамі

"Крумкачы" атрымалі дадатковы час на вырашэнне праблем з даўгамі

Футбольны клуб "Крумкачы" атрымаў дадатковы час на вырашэнне праблем з даўгамі — да 10 сакавіка. Такое рашэнне ў сераду прыняў Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Такім чынам было задаволенае хадайніцтва клуба. Дадатковы час "Крумкачы" скарыстаюць для правядзення перамоў з футбалістамі і прадстаўнікамі трэнерскага штабу, якія падалі заявы ў федэрацыю ў справе даўгоў.

Як вядома, "Крумкачы" пакуль не атрымалі ліцэнзію і не дапушчаныя да чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. З-за таго, што ў клуба засталіся даўгі перад футбалістамі і прадстаўнікамі трэнерскага штабу, з яго знялі 2 ачкі ў выпадку ўдзелу ў першынстве.

10 сакавіка справу "Крумкачоў" зноў разгледзіць Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў, а на 11-е запланаваны кубкавы матч з гродзенскім "Нёманам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі