Крэмль вылучае Лукашэнку крэдыт на 105 мільярдаў расійскіх рублёў

Расія дае рэжыму Лукашэнкі чарговы крэдыт / pixabay.com
Расія дае рэжыму Лукашэнкі чарговы крэдыт / pixabay.com

Расія вылучыць Беларусі крэдыт у 105 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 1,5 мільярда долараў). Адпаведны дакумент падпісалі 16 лістапада кіраўнікі міністэрстваў фінансаў Беларусі і Расіі, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Гэтыя грошы мяркуецца размеркаваць на праекты імпартазамяшчэння на тэрыторыі нашай краіны. Гаворыцца, што 12 праектаў ужо падрыхтаваныя для фінансавання.

Раней кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка распавядаў, што 1,2 мільярда долараў будзе накіравана на грамадзянскія праекты, а каля 200 мільёнаў долараў — на вайсковыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі