У Верхнядзвінску суд аштрафаваў 80-гадовага краязнаўцу Антона Бубалу, паведамляе “Наша Ніва”.
Мужчыну пакаралі за тое, што на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён размясціў “экстрэмісцкія матэрыялы” (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Яму выпісалі штраф 740 рублёў і адабралі тэлефон.
Антон Бубала ў дзяцінстве перажыў концлагер. Яму і яго сям’і пашчасціла выжыць. Цяпер Бубала старшы навуковы супрацоўнік мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея, ганаровы грамадзянін горада.
Пасяджэнне раённага суда адбылося 24 студзеня. Пастанова па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні з'явілася на Нацыянальным прававым партале.