Кракадзіл Робін з Гродзенскага заапарка адзначыў 55-годдзе

55 гадоў споўнілася кракадзілу Робіну з Гродзенскага заапарка, паведамляе БЕЛТА. Кракадзіл-доўгажыхар быў калісьці прывезены ў Гродна з Кітая. Характэрна, што рэптылія за ўвесь час знаходжання ў заапарку на персанал ні разу не нападала. А з гадамі кракадзіл і ўвогуле стаў вельмі спакойным. Праўда, незадаволенасць у яго выклікае, калі людзі грукаюць у шкло тэрарыўма. У такіх выпадках кракадзіл становіцца на ўсё чатыры лапы, надзімаецца і гучна рычыць.

У дзень нараджэння Робіна пачаставалі сырой ялавічнай выразкай. Мясам ён і харчуецца. З'ядае звычайна каля 500 г штодня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі