Вы тут

Кожны восьмы беларус зарабляе менш за $200

А чыноўнікі не раз абяцалі, што на прадпрыемствах не будзе заробкаў ніжэй за 500 рублёў / tut.by

Далейшае расслаенне грамадзян па ўзроўні зарплаты назіраецца ў Беларусі. Як піша tut.by, у лістападзе 2019-га медыянны заробак па краіне складал 76,2% ад сярэдняга, а ў лістападзе 2020-га — 72,6%.

Акрамя таго, паводле звестак на лістапад, у Беларусі больш за 120 тысяч чалавек атрымлівалі заробак менш за 400 рублёў, яшчэ 177 тысяч — да ад 400 да 500 рублёў.

Атрымліваецца, што як мінімум 300 тысяч чалавек (кожны 8-ы работнік у краіне) атрымлівалі менш за $200 у месяц. Важна, што гэта — да выплаты падаткаў, гэта значыць па факце сумы яшчэ менш.

Цікава, што лічбы гэтыя — не канчатковыя. Белстат размеркаваў па ўзроўні даходаў менш за 2,3 мільёнаў чалавек. Гэта значыць фактычна і медыянны заробак, і колькасць беларусаў з вельмі нізкімі даходамі, могуць быць іншымі.

Медыянны заробак у Беларусі ў лістападзе 2020-га склала 848,5 рублёў, гэта значыць роўна палова беларусаў зарабляе менш гэтай сумы, а другая палова — больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.