Кошт жыцця ў Беларусі за паўгода вырас на 20-30%

Цэны на прадукты ў Мінску ў студзені—чэрвені ў сярэднім выраслі на 18,5% у параўнанні з леташнімі. У тым ліку на муку — больш чым на 30%, малочныя прадукты — на 24,5%, рыбныя і кілбасныя вырабы — на 23%, крупы і макароны — на 22%, мяса і хлеб на 20%, алкаголі і сыры — амаль на 15%, масла — на 10. А вось кошты на алей упалі на 20%.

Бульба ўздаражэла на 25%, іншая гародніна патаннела на 2%. Садавіна падаражэла амаль на 16%.
Нехарчовыя тавары за паўгода падаражэлі на 18—27%, у тым ліку медыкаменты, парфума, касметыка, мыйныя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, тытунёвыя і ювелірныя вырабы, мотавелатэхніка, друкаваныя выданні, шпалеры.

На 27% падаражалі турыстычныя паслугі, астатнія платныя паслугі — амаль на 15—20 (у тым ліку транспарт і камуналка).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі